АРХЕАГРАФІ́ЧНАЯ КАМІ́СІЯ Камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь,
ведамасны каардынацыйны, навук.-метадычны і публікатарскі цэнтр у галіне археаграфіі. Створана паводле пастановы Дзярж. к-та па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь ад 28.10.1999. Камісія прадаўжае традыцыі арганізацыі археагр. працы Віленскай археаграфічнай камісіі (1864—1915), Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909—19), Археагр. камісіі Інбелкульта (1920-я г.). Базавая ўстанова камісіі — Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІ ДАС). У склад камісіі ўваходзяць прадстаўнікі дзярж., н.-д. устаноў, ВНУ, архіваў, музеяў, бібліятэк, грамадскіх арг-цый (усяго 49 чал., у т. л. 11 д-роў і 22 канд. навук). Дзейнасцю яе кіруе бюро з 5 чал., у 1999—2001 старшыня Р.П.Платонаў. Пад грыфам А.к. і БелНДІ ДАС выдадзены шэраг навук. прац, з 2000 выдаецца «Беларускі археаграфічны штогоднік» (гл. Дадатак).
Р.П.Платонаў.
т. 18, кн. 1, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)